СУА́РЭС ГАНСА́ЛЕС (Suárez González) Адольфа (н. 25.9.1932, г. Себрэрас, Іспанія),
іспанскі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў Саламанкскі і Мадрыдскі ун-ты. Д-р права. Быў грамадз. губернатарам у Сеговіі, ген. дырэктарам ісп. радыё і тэлебачання, прэзідэнтам Нац. кампаніі турызму. У першым пасля смерці ў 1975 рэгента Ф.Франка Баамондэ ўрадзе Іспаніі міністр — ген. сакратар Нац. руху (адзінай легальнай ісп. паліт. партыі). У 1976—81 прэм’ер-міністр Іспаніі. Шмат зрабіў для дэмакратызацыі паліт. жыцця краіны: былі вызвалены ўсе палітвязні, легалізавана шматпартыйнасць, праведзены першыя свабодныя выбары, распрацавана новая канстытуцыя, нац. меншасці атрымалі аўтаномію і інш.
т. 15, с. 238
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)